мир права

Нормативные правовые акты
и международные документы,
касающиеся прав детей в Республике Беларусь

Нормативные правовые акты и международные документы, касающиеся прав детей в Республике Беларусь

ПАСТАНОВА МІНІСТЭРСТВА АДУКАЦЫІ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

25 ліпеня 2011 г. № 132

Аб зацвярджэнні Палажэння аб спецыяльнай агульнаадукацыйнай школе (спецыяльнай агульнаадукацыйнай школе-інтэрнаце) і прызнанні страціўшымі сілу некаторых пастаноў Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь

На падставе абзаца другога падпункта 1.1 пункта 1 пастановы Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 19 ліпеня 2011 г. № 969 «О делегировании полномочий Правительства Республики Беларусь на принятие (издание) нормативных правовых актов в соответствии с Кодексом Республики Беларусь об образовании» Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

1. Зацвердзіць прыкладзенае Палажэнне аб спецыяльнай агульнаадукацыйнай школе (спецыяльнай агульнаадукацыйнай школе-інтэрнаце).

2. Прызнаць страціўшымі сілу:

пастанову Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 31 кастрычніка 2002 г. № 46 «Об утверждении Положения о специальной общеобразовательной школе (школе-интернате)» (Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 2003 г., № 5, 8/8926);

пастанову Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 26 мая 2005 г. № 41 «О внесении изменений и дополнений в Положение о специальной общеобразовательной школе (школе-интернате) для детей с особенностями психофизического развития» (Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 2005 г., № 92, 8/12691);

пастанову Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 29 жніўня 2006 г. № 87 «О внесении изменений в некоторые нормативные правовые акты Министерства образования Республики Беларусь» (Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 2006 г., № 149, 8/14986);

пастанову Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 15 жніўня 2008 г. № 66 «О внесении изменений в постановление Министерства образования Республики Беларусь от 31 октября 2002 г. № 46» (Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 2008 г., № 212, 8/19408);

пастанову Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 12 студзеня 2010 г. № 4 «О внесении изменений и дополнений в некоторые нормативные правовые акты Министерства образования Республики Беларусь» (Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 2010 г., № 57, 8/21990);

пастанову Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 1 ліпеня 2010 г. № 68 «О внесении изменений в некоторые нормативные правовые акты Министерства образования Республики Беларусь» (Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 2010 г., № 237, 8/22800).

3. Дадзеная пастанова ўступае ў сілу пасля яе афіцыйнага апублікавання.

 

Міністр

С.А.Маскевіч

 

УЗГОДНЕНА

Міністр аховы здароўя
Рэспублікі Беларусь

В.І.Жарко

04.07.2011

УЗГОДНЕНА

Першы намеснік Міністра
працы і сацыяльнай абароны
Рэспублікі Беларусь

П.П.Грушнік

20.07.2011

 

 

УЗГОДНЕНА

Міністр фінансаў
Рэспублікі Беларусь

А.М.Харкавец

19.07.2011

УЗГОДНЕНА

Старшыня
Брэсцкага абласнога
выканаўчага камітэта

К.А.Сумар

19.07.2011

 

 

УЗГОДНЕНА

Першы намеснік старшыні
Віцебскага абласнога
выканаўчага камітэта

У.Г.Навацкі

08.06.2011

УЗГОДНЕНА

Старшыня
Гомельскага абласнога
выканаўчага камітэта

У.А.Дворнік

19.07.2011

 

 

УЗГОДНЕНА

Намеснік старшыні
Гродзенскага абласнога
выканаўчага камітэта

А.Г.Русанаў

08.07.2011

УЗГОДНЕНА

Старшыня
Мінскага абласнога
выканаўчага камітэта

Б.В.Батура

19.07.2011

 

 

УЗГОДНЕНА

Старшыня
Магілёўскага абласнога
выканаўчага камітэта

П.М.Руднік

19.07.2011

УЗГОДНЕНА

Старшыня
Мінскага гарадскога
выканаўчага камітэта

М.А.Ладуцька

19.07.2011

 

 

ЗАЦВЕРДЖАНА

Пастанова
Міністэрства адукацыі
Рэспублікі Беларусь

25.07.2011 № 132

ПАЛАЖЭННЕ
аб спецыяльнай агульнаадукацыйнай школе (спецыяльнай агульнаадукацыйнай школе-інтэрнаце)

ГЛАВА 1
АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННІ

1. Дадзенае Палажэнне вызначае парадак дзейнасці спецыяльнай агульнаадукацыйнай школы (спецыяльнай агульнаадукацыйнай школы-інтэрната) (далей, калі іншае не ўстаноўлена дадзеным Палажэннем, – спецыяльная школа).

Дадзенае Палажэнне абавязкова для ўжывання ў частцы арганізацыі адукацыйнай дзейнасці ўстановамі адукацыі пры рэалізацыі імі адукацыйнай праграмы спецыяльнай адукацыі на ўзроўні агульнай сярэдняй адукацыі.

2. Для мэт дадзенага Палажэння прымяняюцца тэрміны і іх азначэнні ў значэннях, устаноўленых Кодэксам Рэспублікі Беларусь аб адукацыі, іншымі актамі заканадаўства Рэспублікі Беларусь.

3. Спецыяльная школа – установа спецыяльнай адукацыі, у якой рэалізуюцца адукацыйная праграма спецыяльнай адукацыі на ўзроўні агульнай сярэдняй адукацыі, праграма выхавання і абароны праў і законных інтарэсаў дзяцей, якія знаходзяцца ў сацыяльна небяспечным становішчы, ствараюцца ўмовы для гарманічнага развіцця і сацыялізацыі навучэнцаў, а таксама могуць рэалізоўвацца адукацыйная праграма спецыяльнай адукацыі на ўзроўні агульнай сярэдняй адукацыі для асоб з інтэлектуальнай недастатковасцю, адукацыйная праграма спецыяльнай адукацыі на ўзроўні дашкольнай адукацыі, адукацыйная праграма спецыяльнай адукацыі на ўзроўні дашкольнай адукацыі для асоб з інтэлектуальнай недастатковасцю, адукацыйная праграма дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі, праграма выхавання дзяцей, якія маюць патрэбу ў аздараўленні, адукацыйная праграма прафесіянальнай падрыхтоўкі рабочых (служачых). У спецыяльнай агульнаадукацыйнай школе-інтэрнаце ствараюцца ўмовы для пражывання і харчавання навучэнцаў.

4. Спецыяльная школа з’яўляецца юрыдычнай асобай, можа быць дзяржаўнай або прыватнай формы ўласнасці і ажыццяўляе сваю дзейнасць у адпаведнасці з Кодэксам Рэспублікі Беларусь аб адукацыі, дадзеным Палажэннем, іншымі заканадаўчымі актамі Рэспублікі Беларусь, статутам спецыяльнай школы, які зацвярджаецца яе заснавальнікам.

5. У залежнасці ад фізічных і (або) псіхічных парушэнняў развіцця навучэнцаў ствараюцца наступныя спецыяльныя школы:

спецыяльная агульнаадукацыйная школа для дзяцей з парушэннямі зроку;

спецыяльная агульнаадукацыйная школа-інтэрнат для дзяцей з парушэннямі зроку;

спецыяльная агульнаадукацыйная школа для дзяцей з парушэннямі функцый апорна-рухальнага апарату;

спецыяльная агульнаадукацыйная школа-інтэрнат для дзяцей з парушэннямі функцый апорна-рухальнага апарату;

спецыяльная агульнаадукацыйная школа для дзяцей з парушэннямі псіхічнага развіцця (цяжкасцямі ў навучанні);

спецыяльная агульнаадукацыйная школа-інтэрнат для дзяцей з парушэннямі псіхічнага развіцця (цяжкасцямі ў навучанні);

спецыяльная агульнаадукацыйная школа для дзяцей з цяжкімі парушэннямі маўлення;

спецыяльная агульнаадукацыйная школа-інтэрнат для дзяцей з цяжкімі парушэннямі маўлення;

спецыяльная агульнаадукацыйная школа для дзяцей з парушэннем слыху з першым і (або) другім аддзяленнямі;

спецыяльная агульнаадукацыйная школа-інтэрнат для дзяцей з парушэннем слыху з першым і (або) другім аддзяленнямі.

6. Прыём навучэнцаў у спецыяльную школу ажыццяўляецца ў адпаведнасці з патрабаваннямі артыкула 270 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адукацыі.

7. Камплектаванне спецыяльнай школы ажыццяўляецца заснавальнікам на падставе заключэння дзяржаўнага цэнтра карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі (далей – ЦКРНіР) з улікам структуры і ступені цяжкасці фізічных і (або) псіхічных парушэнняў навучэнцаў з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця ў адпаведнасці з медыцынскімі паказаннямі і супрацьпаказаннямі да атрымання спецыяльнай адукацыі, зацвярджаемымі Міністэрствам аховы здароўя Рэспублікі Беларусь.

8. Спецыяльная школа мае права ажыццяўляць эксперыментальную і інавацыйную дзейнасць у адпаведнасцi з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.

9. Спецыяльная школа мае права ажыццяўляць мiжнароднае супрацоўніцтва ў адпаведнасцi з заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь і мiжнароднымi пагадненнямi Рэспублiкi Беларусь.

10. Спецыяльная школа забяспечвае збіранне, улік, захоўванне і выкарыстанне архіўных дакументаў у адпаведнасці з патрабаваннямі заканадаўства аб Нацыянальным архіўным фондзе і архівах у Рэспубліцы Беларусь.

11. Медыцынская дапамога навучэнцам спецыяльнай школы ажыццяўляецца ў парадку і на ўмовах, устаноўленых заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь.

12. Рашэнні аб рэарганізацыі і ліквідаванні дзяржаўнай спецыяльнай школы прымаюцца яе заснавальнікам па ўзгадненні з Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь.

13. Па пытаннях функцыянавання, якія не ўрэгуляваны дадзеным Палажэннем, спецыяльная школа ажыццяўляе сваю дзейнасць у адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.

ГЛАВА 2
СТРУКТУРА СПЕЦЫЯЛЬНАЙ ШКОЛЫ

14. Спецыяльная школа можа мець у сваёй структуры адасобленыя падраздзяленні і структурныя падраздзяленні.

15. Да адасобленых падраздзяленняў спецыяльнай школы адносяцца філіял, прадстаўніцтва, іншае адасобленае падраздзяленне, якія ствараюцца і ажыццяўляюць сваю дзейнасць у парадку, устаноўленым заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.

16. Да структурных падраздзяленняў спецыяльнай школы адносяцца бібліятэка, аддзяленне, вучэбна-вопытны ўчастак (гаспадарка), рэсурсны цэнтр, вытворчая (вучэбна-вытворчая) майстэрня, іншыя структурныя падраздзяленні.

Вучэбна-вопытныя ўчасткі (гаспадаркі), вытворчыя (вучэбна-вытворчыя) майстэрні ствараюцца з мэтай арганізацыі працоўнага навучання, а таксама рэалізацыі адукацыйнай праграмы падрыхтоўкі рабочых (служачых). Вучэбныя (вучэбна-вытворчыя) майстэрні спецыяльнай школы забяспечваюцца абсталяваннем і інструментам са спецыяльнымі прыстасаваннямі, якія папярэджваюць траўматызм і дазваляюць пераадольваць сенсарныя і рухальныя парушэнні навучэнцаў.

17. Структурныя падраздзяленні ствараюцца і ажыццяўляюць сваю дзейнасць у адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь, дадзеным Палажэннем, статутам спецыяльнай школы, палажэннем аб адпаведным структурным падраздзяленні, якое зацвярджаецца кіраўніком спецыяльнай школы.

Структурнае падраздзяленне можа стварацца як адасобленае падраздзяленне.

18. Спецыяльная агульнаадукацыйная школа можа мець у сваёй структуры інтэрнат.

ГЛАВА 3
АРГАНІЗАЦЫЯ АДУКАЦЫЙНАГА ПРАЦЭСУ Ў СПЕЦЫЯЛЬНАЙ ШКОЛЕ

19. Адукацыйны працэс у спецыяльнай школе пры рэалізацыі адукацыйнай праграмы спецыяльнай адукацыі на ўзроўні агульнай сярэдняй адукацыі арганізуецца ў адпаведнасці з патрабаваннямі да арганізацыі адукацыйнага працэсу пры рэалізацыі адукацыйных праграм агульнай сярэдняй адукацыі з улікам асаблівасцей, вызначаных артыкулам 268 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адукацыі, дадзеным Палажэннем.

20. Адукацыйны працэс у спецыяльнай школе носіць карэкцыйную накіраванасць і арганізуецца з улікам структуры і ступені цяжкасці фізічных і (або) псіхічных парушэнняў і ўзросту навучэнцаў на падставе вучэбна-праграмнай дакументацыі адукацыйных праграм спецыяльнай адукацыі.

21. Вучэбна-праграмная дакументацыя адукацыйных праграм спецыяльнай адукацыі вызначана артыкулам 279 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адукацыі.

22. Адукацыйны працэс пры рэалізацыі адукацыйнай праграмы спецыяльнай адукацыі на ўзроўні агульнай сярэдняй адукацыі ажыццяўляецца ў класах.

23. Напаўняльнасць класа ў спецыяльнай школе ў залежнасці ад структуры і ступені цяжкасці фізічных і (або) псіхічных парушэнняў навучэнцаў ажыццяўляецца ў адпаведнасці з пунктам 13 артыкула 268 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адукацыі.

Па рашэнні заснавальніка ў спецыяльнай школе можа быць устаноўлена меншая напаўняльнасць класаў.

24. Колькасць класаў у спецыяльнай школе вызначаецца заснавальнікам у адпаведнасці з патрабаваннямі санітарных норм, правіл і гігіенічных нарматываў з улікам умоў, якія неабходны для арганізацыі адукацыйнага працэсу.

25. У спецыяльнай школе могуць адкрывацца вячэрнія класы.

26. У спецыяльнай агульнаадукацыйнай школе (спецыяльнай агульнаадукацыйнай школе-інтэрнаце) для дзяцей з парушэннямі зроку або ў спецыяльнай агульнаадукацыйнай школе (спецыяльнай агульнаадукацыйнай школе-інтэрнаце) для дзяцей з парушэннем слыху могуць адкрывацца класы і (або) групы для слепаглухіх навучэнцаў.

27. Навучанне і выхаванне пры рэалізацыі адукацыйнай праграмы спецыяльнай адукацыі на ўзроўні агульнай сярэдняй адукацыі ажыццяўляюцца на адной з дзяржаўных моў Рэспублікі Беларусь.

Выбар мовы навучання і выхавання, вывучэнне моў пры рэалізацыі адукацыйнай праграмы спецыяльнай адукацыі на ўзроўні агульнай сярэдняй адукацыі ажыццяўляюцца ў адпаведнасці з артыкулам 90 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адукацыі, іншымі актамі заканадаўства Рэспублікі Беларусь.

28. У спецыяльнай школе вывучэнне вучэбных прадметаў ажыццяўляецца на базавым узроўні.

29. Асноўнай формай арганізацыі адукацыйнага працэсу пры рэалізацыі адукацыйнай праграмы спецыяльнай адукацыі на ўзроўні агульнай сярэдняй адукацыі з’яўляюцца вучэбныя заняткі: урок, назіранне, экскурсія і іншыя заняткі. Дадаткова праводзяцца карэкцыйныя, факультатыўныя, стымулюючыя, падтрымліваючыя заняткі, практыка, грамадска карысная праца.

30. Вучэбныя заняткі ў спецыяльнай школе, як правіла, праводзяцца ў першую змену.

31. Штодзённая колькасць вучэбных заняткаў і іх паслядоўнасць вызначаюцца раскладам урокаў, які складаецца з улікам патрабаванняў санiтарных норм, правіл і гігіенічных нарматываў і зацвярджаецца кіраўніком спецыяльнай школы.

32. Пры рэалізацыі адукацыйнай праграмы спецыяльнай адукацыі на ўзроўні агульнай сярэдняй адукацыі класы дзеляцца:

на групу хлопчыкаў (юнакоў) і групу дзяўчынак (дзяўчат) пры правядзенні вучэбных заняткаў па вучэбным прадмеце «Працоўнае навучанне» ў V–IХ (VI–Х) класах. Пры напаўняльнасці групы да 3 навучэнцаў урокі могуць праводзіцца адначасова з навучэнцамі розных класаў у аптымальных для спецыяльнай школы варыянтах аб’яднання навучэнцаў;

на групу хлопчыкаў (юнакоў) і групу дзяўчынак (дзяўчат) пры правядзенні вучэбных заняткаў па вучэбным прадмеце «Фізічная культура і здароўе» («Адаптыўная фізічная культура»), як правіла, у V–ХI (VI–ХІІ) класах. Пры напаўняльнасці групы да 3 навучэнцаў вучэбныя заняткі могуць праводзіцца адначасова з навучэнцамі розных класаў у аптымальных для спецыяльнай школы варыянтах аб’яднання навучэнцаў;

на 2 групы з напаўняльнасцю кожнай групы не менш за 6 і не больш за 10 навучэнцаў пры правядзенні ўрокаў па вучэбных прадметах:

«Замежная мова»;

«Інфарматыка» – у VI–ХІ (VII–ХІІ) класах.

33. Пры распрацоўцы спецыяльнай школай адпаведных вучэбных планаў на бягучы навучальны год на падставе адпаведных вучэбных планаў спецыяльнай адукацыі на ўзроўні агульнай сярэдняй адукацыі агульная колькасць вучэбных гадзін, фінансуемых з мясцовых бюджэтаў на правядзенне вучэбных заняткаў (заняткаў), павялічваецца яе заснавальнікам у наступных выпадках:

правядзення вучэбных заняткаў па вучэбным прадмеце «Фізічная культура і здароўе» з навучэнцамі, якія па стане здароўя аднесены да спецыяльнай групы. На групу выдзяляецца 2 вучэбныя гадзіны ў тыдзень;

дзялення класаў на групы ў адпаведнасці з пунктам 32 дадзенага Палажэння;

прадаўжэння вывучэння навучэнцамі V–ХІ (XII) класаў раней вывучаемай замежнай мовы, якая не вывучаецца ў дадзенай спецыяльнай школе, пры наяўнасці ў кожным класе ад аднаго да пяці навучэнцаў. На вывучэнне раней вывучаемай замежнай мовы выдзяляецца не менш за 3 вучэбныя гадзіны ў тыдзень на клас. Навучэнцы, якія прадаўжаюць вывучаць раней вывучаемую замежную мову, не ўлічваюцца пры вызначэнні колькасці груп пры дзяленні на групы адпаведнага класа для правядзення вучэбных заняткаў па вучэбным прадмеце «Замежная мова»;

выдзялення вучэбных гадзін для акампаніятара на правядзенне карэкцыйных заняткаў «Лагарытміка», «Рытміка і танец», «Музычна-рытмічныя заняткі»;

выдзялення вучэбных гадзін на правядзенне практычных вучэбных заняткаў па вучэбных дысцыплінах «Ваджэнне трактароў», «Ваджэнне аўтамабіля», якія вызначаны тыпавымі вучэбнымі планамі па прафесіях «Вадзіцель колавых трактароў катэгорыі «А», «Вадзіцель механічных транспартных сродкаў катэгорыі «В», «Вадзіцель механічных транспартных сродкаў катэгорыі «В» і «С»;

правядзення грамадска карыснай працы з разліку 1 вучэбная гадзіна ў тыдзень у ІІІ–VІІІ класах і 2 вучэбныя гадзіны ў тыдзень у ІХ–ХІ (ХІІ) класах спецыяльных агульнаадукацыйных школ;

рэалізацыі адукацыйнай праграмы прафесіянальнай падрыхтоўкі рабочых (служачых).

34. Карэкцыйныя, факультатыўныя і іншыя заняткі, як правіла, праводзяцца да пачатку або пасля завяршэння ўрокаў. Карэкцыйныя і факультатыўныя заняткі ў ІХ (Х)–Х (ХІ) класах могуць праводзіцца ў шосты школьны дзень.

35. Карэкцыйныя і факультатыўныя заняткі, у тым ліку і па асновах бяспекі жыццядзейнасці і радыяцыйнай бяспекі, а таксама стымулюючыя і падтрымліваючыя заняткі праводзяцца ў адпаведнасці з раскладам, які зацвярджаецца кіраўніком спецыяльнай школы.

36. Карэкцыя фізічных і (або) псіхічных парушэнняў навучэнцаў ажыццяўляецца на карэкцыйных занятках. Карэкцыйныя заняткі накіраваны на выпраўленне і (або) паслабленне фізічных і (або) псіхічных парушэнняў навучэнцаў.

37. Карэкцыйныя заняткі, колькасць вучэбных гадзін на іх правядзенне, якія адведзены на правядзенне карэкцыйных заняткаў у вучэбных планах спецыяльнай адукацыі на ўзроўні агульнай сярэдняй адукацыі, размяркоўваюцца з улікам асаблівасцей фізічнага і (або) псіхічнага развіцця кожнага навучэнца і зацвярджаюцца рашэннем педагагічнага савета спецыяльнай школы.

38. Навучэнцы з улікам меркавання іх законных прадстаўнікоў, зыходзячы са схільнасцей, жаданняў і стану здароўя навучэнцаў могуць вывучаць асобныя вучэбныя прадметы на павышаным узроўні на факультатыўных занятках у межах колькасці вучэбных гадзін на правядзенне факультатыўных заняткаў, якая ўстаноўлена вучэбнымі планамі спецыяльнай адукацыі на ўзроўні агульнай сярэдняй адукацыі.

39. Для арганізацыі карэкцыйных, факультатыўных, стымулюючых і падтрымліваючых заняткаў навучэнцы, як правіла, аднаго або паралельных класаў аб’ядноўваюцца ў групы. Напаўняльнасць груп павінна складаць не менш як за тры навучэнца.

40. Атэстацыя (бягучая, прамежкавая, выніковая) навучэнцаў спецыяльнай школы пры засваенні зместу адукацыйнай праграмы спецыяльнай адукацыі на ўзроўні агульнай сярэдняй адукацыі ажыццяўляецца ў адпаведнасці з артыкуламі 275, 276 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адукацыі, іншымі актамі заканадаўства Рэспублікі Беларусь.

41. У выпадку адсутнасці вынікаў вучэбнай дзейнасці пры засваенні навучэнцамі зместу адукацыйнай праграмы спецыяльнай адукацыі на ўзроўні агульнай сярэдняй адукацыі па выніках атэстацыі (прамежкавай, выніковай па завяршэнні навучальнага года) спецыяльная школа накіроўвае іх са згоды законных прадстаўнікоў непаўналетніх навучэнцаў у ЦКРНіР для правядзення псіхолага-медыка-педагагічнага абследавання з мэтай атрымання заключэння, якое змяшчае рэкамендацыі аб навучанні і выхаванні па адукацыйным праграмам спецыяльнай адукацыі.

42. Навучэнцам спецыяльнай школы, якія засвоілі змест адукацыйнай праграмы спецыяльнай адукацыі на ўзроўні агульнай сярэдняй адукацыі і паспяхова прайшлі выніковую атэстацыю за перыяд атрымання агульнай базавай адукацыі або агульнай сярэдняй адукацыі, выдаюцца адпаведна пасведчанне аб агульнай базавай адукацыі або атэстат аб агульнай сярэдняй адукацыі. Такія навучэнцы лічацца атрымаўшымі адпаведна агульную базавую адукацыю або агульную сярэднюю адукацыю.

43. У спецыяльных школах для навучэнцаў з парушэннямі зроку, парушэннямі псіхічнага развіцця (цяжкасцямі ў навучанні) або парушэннямі функцый апорна-рухальнага апарату, якія маюць парушэнні маўлення, аказваецца лагапедычная дапамога настаўнікам-дэфектолагам (настаўнікам-лагапедам). Для аказання лагапедычнай дапамогі навучэнцы аб’ядноўваюцца ў групы.

44. Сацыяльна-педагагічная падтрымка навучэнцаў і аказанне ім псіхалагічнай дапамогі ажыццяўляецца сацыяльна-педагагічнай і псіхалагічнай службай спецыяльнай школы.

45. У спецыяльнай агульнаадукацыйнай школе, якая рэалізуе адукацыйную праграму спецыяльнай адукацыі на ўзроўні агульнай сярэдняй адукацыі, для аказання дапамогі сям’і ў навучанні і выхаванні навучэнцаў, стварэння ўмоў для развіцця творчых здольнасцей навучэнцаў могуць адкрывацца групы падоўжанага дня для навучэнцаў I–IХ (Х) класаў, парадак дзейнасці якіх вызначаецца Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь.

46. Спецыяльная школа пры рэалізацыі адукацыйнай праграмы спецыяльнай адукацыі на ўзроўні дашкольнай адукацыі, адукацыйнай праграмы спецыяльнай адукацыі на ўзроўні дашкольнай адукацыі для асоб з інтэлектуальнай недастатковасцю, адукацыйнай праграмы спецыяльнай адукацыі на ўзроўні агульнай сярэдняй адукацыі для асоб з інтэлектуальнай недастатковасцю, адукацыйнай праграмы прафесіянальнай падрыхтоўкі рабочых (служачых), адукацыйнай праграмы дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі кіруецца заканадаўствам Рэспублікі Беларусь, якое вызначае парадак арганізацыі адукацыйнага працэсу ва ўстановах адукацыі пры рэалізацыі адпаведных адукацыйных праграм.

ГЛАВА 4
АСАБЛІВАСЦІ ДЗЕЙНАСЦІ СПЕЦЫЯЛЬНАЙ АГУЛЬНААДУКАЦЫЙНАЙ ШКОЛЫ (СПЕЦЫЯЛЬНАЙ АГУЛЬНААДУКАЦЫЙНАЙ ШКОЛЫ-ІНТЭРНАТА) ДЛЯ ДЗЯЦЕЙ З ПАРУШЭННЯМІ ЗРОКУ

47. Спецыяльная агульнаадукацыйная школа (спецыяльная агульнаадукацыйная школа-інтэрнат) для дзяцей з парушэннямі зроку забяспечвае навучанне, выхаванне, сацыяльную адаптацыю навучэнцаў, якія не бачаць, і навучэнцаў, якія слаба бачаць, карэкцыю іх фізічных і (або) псіхічных парушэнняў.

48. Адукацыйны працэс пры рэалізацыі адукацыйнай праграмы спецыяльнай адукацыі на ўзроўні агульнай сярэдняй адукацыі для навучэнцаў з парушэннямі зроку арганізуецца з выкарыстаннем тыфлатэхнічных сродкаў, спецыяльнага абсталявання, для навучэнцаў, якія не бачаць, – і на аснове рэльефна-кропкавай сістэмы Брайля, для навучэнцаў, якія слаба бачаць, – і па вучэбных дапаможніках, якія выдаюцца павялічаным шрыфтам.

49. Тэрмін навучання навучэнцаў з парушэннямі зроку на І ступені агульнай сярэдняй адукацыі складае 4 гады.

Тэрмін навучання навучэнцаў з парушэннямі зроку, якія маюць затрымку псіхічнага развіцця (цяжкасці ў навучанні), на І ступені агульнай сярэдняй адукацыі складае 5 гадоў.

50. Работу па карэкцыі фізічных і (або) псіхічных парушэнняў развіцця навучэнцаў з парушэннямі зроку ажыццяўляе настаўнік, які мае вышэйшую адукацыю па профілях «Педагогіка», «Педагогіка. Прафесіянальная адукацыя» (накіраванне «Спецыяльная адукацыя», спецыяльнасць «Тыфлапедагогіка») або вышэйшую адукацыю па профілях «Педагогіка», «Педагогіка. Прафесіянальная адукацыя» і перападрыхтоўку па накіраванні «Спецыяльная адукацыя», спецыяльнасць «Тыфлапедагогіка».

ГЛАВА 5
АСАБЛІВАСЦІ ДЗЕЙНАСЦІ СПЕЦЫЯЛЬНАЙ АГУЛЬНААДУКАЦЫЙНАЙ ШКОЛЫ (СПЕЦЫЯЛЬНАЙ АГУЛЬНААДУКАЦЫЙНАЙ ШКОЛЫ-ІНТЭРНАТА) ДЛЯ ДЗЯЦЕЙ З ПАРУШЭННЯМІ ФУНКЦЫЙ АПОРНА-РУХАЛЬНАГА АПАРАТУ

51. Спецыяльная агульнаадукацыйная школа (спецыяльная агульнаадукацыйная школа-інтэрнат) для дзяцей з парушэннямі функцый апорна-рухальнага апарату забяспечвае навучанне, выхаванне, сацыяльную адаптацыю і інтэграцыю ў грамадстве навучэнцаў з парушэннямі функцый апорна-рухальнага аппарату, арганізацыю рухальнага рэжыму, фізічную рэабілітацыю, карэкцыю псіхічных парушэнняў развіцця навучэнцаў.

52. Спецыяльная агульнаадукацыйная школа (спецыяльная агульнаадукацыйная школа-інтэрнат) для дзяцей з парушэннямі функцый апорна-рухальнага апарату стварае безбар’ернае асяроддзе для навучэнцаў, якія не могуць самастойна перамяшчацца, забяспечвае выкарыстанне дапаможных сродкаў і прыстасаванняў, якія садзейнічаюць павышэнню іх самастойнасці і незалежнасці.

53. Тэрмін навучання навучэнцаў з парушэннямі функцый апорна-рухальнага апарату на І ступені агульнай сярэдняй адукацыі складае 4 гады.

Тэрмін навучання навучэнцаў з парушэннямі функцый апорна-рухальнага апарату, якія маюць затрымку псіхічнага развіцця (цяжкасці ў навучанні), на І ступені агульнай сярэдняй адукацыі складае 5 гадоў.

54. Работу па карэкцыі псіхічных парушэнняў развіцця навучэнцаў з парушэннямі функцый апорна-рухальнага апарату ажыццяўляе настаўнік, які мае вышэйшую адукацыю па профілях «Педагогіка», «Педагогіка. Прафесіянальная адукацыя» (накіраванне «Спецыяльная адукацыя») або вышэйшую адукацыю па профілях «Педагогіка», «Педагогіка. Прафесіянальная адукацыя» і перападрыхтоўку па накіраванні «Спецыяльная адукацыя».

Работу па карэкцыі фізічных парушэнняў развіцця навучэнцаў з парушэннямі функцый апорна-рухальнага апарату ажыццяўляе інструктар-метадыст па фізічнай рэабілітацыі (інструктар па лячэбнай фізкультуры).

ГЛАВА 6
АСАБЛІВАСЦІ ДЗЕЙНАСЦІ СПЕЦЫЯЛЬНАЙ АГУЛЬНААДУКАЦЫЙНАЙ ШКОЛЫ (СПЕЦЫЯЛЬНАЙ АГУЛЬНААДУКАЦЫЙНАЙ ШКОЛЫ-ІНТЭРНАТА) ДЛЯ ДЗЯЦЕЙ З ЗАТРЫМКАЙ ПСІХІЧНАГА РАЗВІЦЦЯ (ЦЯЖКАСЦЯМІ Ў НАВУЧАННІ)

55. Спецыяльная агульнаадукацыйная школа (спецыяльная агульнаадукацыйная школа-інтэрнат) для дзяцей з парушэннямі псіхічнага развіцця (цяжкасцямі ў навучанні) забяспечвае навучанне, выхаванне, сацыяльную адаптацыю і інтэграцыю ў грамадстве навучэнцаў з парушэннямі псіхічнага развіцця (цяжкасцямі ў навучанні), карэкцыю іх псіхічных і (або) фізічных парушэнняў развіцця.

56. Тэрмін навучання навучэнцаў з парушэннямі псіхічнага развіцця (цяжкасцямі ў навучанні) на І ступені агульнай сярэдняй адукацыі складае 5 гадоў.

57. Карэкцыйныя заняткі «Развіццё пазнавальнай дзейнасці» праводзяцца настаўнікам, які мае вышэйшую адукацыю па профілях «Педагогіка», «Педагогіка. Прафесіянальная адукацыя» (накіраванне «Спецыяльная адукацыя», спецыяльнасць «Алігафрэнапедагогіка») або вышэйшую адукацыю па профілях «Педагогіка», «Педагогіка. Прафесіянальная адукацыя» і перападрыхтоўку па накіраванні «Спецыяльная адукацыя», спецыяльнасць «Алігафрэнапедагогіка».

ГЛАВА 7
АСАБЛІВАСЦІ ДЗЕЙНАСЦІ СПЕЦЫЯЛЬНАЙ АГУЛЬНААДУКАЦЫЙНАЙ ШКОЛЫ (СПЕЦЫЯЛЬНАЙ АГУЛЬНААДУКАЦЫЙНАЙ ШКОЛЫ-ІНТЭРНАТА) ДЛЯ ДЗЯЦЕЙ З ЦЯЖКІМІ ПАРУШЭННЯМІ МАЎЛЕННЯ

58. Спецыяльная агульнаадукацыйная школа (спецыяльная агульнаадукацыйная школа-інтэрнат) для дзяцей з цяжкімі парушэннямі маўлення забяспечвае навучанне, выхаванне, сацыяльную адаптацыю і інтэграцыю ў грамадстве навучэнцаў з цяжкімі парушэннямі маўлення, арганізацыю моўнага рэжыму, карэкцыю іх псіхічных і (або) фізічных парушэнняў развіцця.

59. Тэрмін навучання навучэнцаў з цяжкімі парушэннямі маўлення на І ступені агульнай сярэдняй адукацыі складае 5 гадоў.

60. Карэкцыйныя заняткі «Карэкцыя парушэнняў вуснага маўлення», «Карэкцыя парушэнняў пісьмовага маўлення», «Лагарытміка» праводзяцца настаўнікам, які мае вышэйшую адукацыю па профілях «Педагогіка», «Педагогіка. Прафесіянальная адукацыя» (накіраванне «Спецыяльная адукацыя», спецыяльнасць «Лагапедыя») або вышэйшую адукацыю па профілях «Педагогіка», «Педагогіка. Прафесіянальная адукацыя» і перападрыхтоўку па накіраванні «Спецыяльная адукацыя», спецыяльнасць «Лагапедыя».

ГЛАВА 8
АСАБЛІВАСЦІ ДЗЕЙНАСЦІ СПЕЦЫЯЛЬНАЙ АГУЛЬНААДУКАЦЫЙНАЙ ШКОЛЫ (СПЕЦЫЯЛЬНАЙ АГУЛЬНААДУКАЦЫЙНАЙ ШКОЛЫ-ІНТЭРНАТА) ДЛЯ ДЗЯЦЕЙ З ПАРУШЭННЕМ СЛЫХУ

61. Спецыяльная агульнаадукацыйная школа (спецыяльная агульнаадукацыйная школа-інтэрнат) для дзяцей з парушэннем слыху забяспечвае навучанне, выхаванне, сацыяльную адаптацыю і інтэграцыю ў грамадстве навучэнцаў з парушэннем слыху, карэкцыю фізічных і псіхічных парушэнняў іх развіцця.

62. Адукацыйны працэс пры рэалізацыі адукацыйнай праграмы спецыяльнай адукацыі на ўзроўні агульнай сярэдняй адукацыі для навучэнцаў з парушэннем слыху арганізуецца з выкарыстаннем гукаўзмацняльнай апаратуры калектыўнага і (або) індывідуальнага карыстання, тэхнічных сродкаў, якія забяспечваюць перадачу вучэбнага матэрыялу і іншай інфармацыі на зрокавай аснове.

63. Навучанне і выхаванне навучэнцаў у залежнасці ад ступені страты слыху і развіцця вуснага маўлення ажыццяўляюцца ў аддзяленнях (першае і другое), якія аб’ядноўваюць класы.

64. Тэрмін навучання навучэнцаў з парушэннем слыху ў першым аддзяленні спецыяльнай агульнаадукацыйнай школы (спецыяльнай агульнаадукацыйнай школы-інтэрната) для дзяцей з парушэннем слыху на І ступені агульнай сярэдняй адукацыі складае 4 гады.

65. Тэрмін навучання навучэнцаў з парушэннем слыху ў другім аддзяленні спецыяльнай агульнаадукацыйнай школы (спецыяльнай агульнаадукацыйнай школы-інтэрната) для дзяцей з парушэннем слыху на І ступені агульнай сярэдняй адукацыі складае 5 гадоў.

66. Карэкцыйныя заняткі «Развіццё вуснага маўлення і слыхавага ўспрымання» праводзяцца настаўнікам, які мае вышэйшую адукацыю па профілях «Педагогіка», «Педагогіка. Прафесіянальная адукацыя» (накіраванне «Спецыяльная адукацыя», спецыяльнасць «Сурдапедагогіка») або вышэйшую адукацыю па профілях «Педагогіка», «Педагогіка. Прафесіянальная адукацыя» і перападрыхтоўку па накіраванні «Спецыяльная адукацыя», спецыяльнасць «Сурдапедагогіка».

67. У першым і другім аддзяленнях спецыяльнай агульнаадукацыйнай школы (спецыяльнай агульнаадукацыйнай школы-інтэрната) для дзяцей з парушэннем слыху ствараецца кабінет слыхавай работы, у якім працуе настаўнік-дэфектолаг (сурдапедагог), які мае вышэйшую або першую кваліфікацыйную катэгорыю.

ГЛАВА 9
КІРАВАННЕ СПЕЦЫЯЛЬНАЙ ШКОЛАЙ, УЗАЕМААДНОСІНЫ ЎДЗЕЛЬНІКАЎ АДУКАЦЫЙНАГА ПРАЦЭСУ

68. Непасрэднае кіраванне дзяржаўнай спецыяльнай школай ажыццяўляе дырэктар, які прызначаецца на ўмовах працоўнага дагавора (кантракта) на пасаду і вызваляецца ад займаемай пасады яе заснавальнікам па ўзгадненні з Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь у адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.

69. Асноўным органам самакіравання спецыяльнай школы з’яўляецца савет, які ўзначальвае яе дырэктар.

У спецыяльнай школе ствараецца педагагічны савет і можа стварацца апякунскі савет, бацькоўскі камітэт.

70. Структуру і штатны расклад спецыяльнай школы распрацоўвае і зацвярджае дырэктар спецыяльнай школы на падставе тыпавых штатаў і нарматываў колькасці работнікаў спецыяльнай школы, якія зацвярджаюцца Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь, у межах выдзеленых сродкаў.

71. Дырэктар спецыяльнай школы нясе адказнасць перад дзяржавай, заснавальнікам, законнымі прадстаўнікамі навучэнцаў за сваю дзейнасць у адпаведнасці са службовымі абавязкамі, якія прадугледжаны кваліфікацыйнымі патрабаваннямі, працоўным дагаворам (кантрактам) і статутам спецыяльнай школы.

72. Прыём на работу ў спецыяльную школу педагагічных, медыцынскіх і іншых работнікаў, заключэнне (працяг, скасаванне) з імі працоўнага дагавора (кантракта), прымяненне да іх мер заахвочвання і дысцыплінарнага спагнання, звальненне ажыццяўляе дырэктар у адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.

73. Працоўныя адносіны работнікаў у спецыяльнай школе рэгулююцца ў адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.

74. Кваліфікацыйныя патрабаванні да педагагічных і медыцынскіх работнікаў вызначаюцца кваліфікацыйнымі характарыстыкамі, зацверджанымі ў парадку, устаноўленым заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.

ГЛАВА 10
ФІНАНСАВАННЕ І МАТЭРЫЯЛЬНА-ТЭХНІЧНАЕ ЗАБЕСПЯЧЭННЕ СПЕЦЫЯЛЬНАЙ ШКОЛЫ

75. Фінансаванне дзяржаўнай спецыяльнай школы ажыццяўляецца за кошт сродкаў мясцовых бюджэтаў, сродкаў ад дзейнасці, якая прыносіць даходы, бязвыплатнай (спонсарскай) дапамогі юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў і іншых крыніц, якія не забаронены заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.

Фінансаванне прыватнай спецыяльнай школы ажыццяўляецца за кошт сродкаў заснавальніка, сродкаў ад дзейнасці, якая прыносіць даходы, бязвыплатнай (спонсарскай) дапамогі юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў і іншых крыніц, якія не забаронены заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.

Аплата працы супрацоўнікаў спецыяльнай школы ажыццяўляецца ў адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.

76. Матэрыяльна-тэхнічная база спецыяльнай школы фарміруецца заснавальнікам у адпаведнасці з патрабаваннямі, якія ўстаноўлены заканадаўствам Рэспублікі Беларусь, уключае ў тым ліку зямельныя ўчасткі, будынкі, абсталяванне, транспартныя сродкі і іншую маёмасць, неабходную для арганізацыі навучання і выхавання навучэнцаў спецыяльнай школы.

77. Заснавальнік замацоўвае маёмасць за спецыяльнай школай на праве аператыўнага кіравання. Права распараджэння маёмасцю ажыццяўляецца па ўзгадненні з заснавальнікам.

78. Спецыяльная школа нясе перад заснавальнікам адказнасць за захаванне і эфектыўнае выкарыстанне замацаванай за ёй маёмасцю.

79. Спецыяльная школа павінна мець памяшканні, кабінеты, майстэрні, пляцоўкі, забяспечаныя мэбляй, інвентаром, сродкамі навучання, неабходнымі для арганізацыі адукацыйнага працэсу, памяшканні для заняткаў фізічнай культурай і спортам, іншую маёмасць у адпаведнасці з патрабаваннямі санітарных норм, правіл і гігіенічных нарматываў.